Рус Бел

Выступление руководства РОЧС на заседании рабочей комиссии

Аб бяспекі школьнікам

 

 

 

У рамках правядзення заняткаў з навучэнцамі ўстаноў адукацыі Цэнтральнага раёна ў галіне абароны ад надзвычайных сітуацый работнікі Цэнтральнага РАНС правялі прафілактычны занятак у «Сярэдняй школе  №21 г.Мінска».

Урок бяспекі прайшоў з вучнямі другога класа па тэме «Небяспечныя сітуацыі дома». Аб правілах паводзін пры ўзнікненні пажару і іншых надзвычайных сітуацый паразмаўляла з вучнямі інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ганна Талалаева.

Вучням былі прадэманстраваны карцінкі з выявамі розных надзвычайных сітуацый, з дапамогай якіх яны змаглі паразважаць і адказаць на пытанні, што рабіць трэба, а што нельга ў той ці іншай сітуацыі. Таксама школьнікі навучыліся хутка паведамляць аб пажары, патэлефанаваўшы па нумары 101 або 112, і ўспомнілі тэлефоны экстраных службаў горада.

У завяршэнні карыснага ўрока бяспекі з прадстаўніком МНС, вучням былі прадэманстраваны мультфільмы «Спецатрад 112» і «Чароўная кніга МНС».

Школьнікі былі ўражаныя урокам і паабяцалі заўжды выконваць правілы бяспекі.