Рус Бел

Администрация Центрального района г. Минска

Адзіны дзень бяспекі

21 верасня 2023 года ў ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 511 г.Мінска» адбыўся шэраг тэматычных мерапрыемстваў па пытаннях бяспекі.

На занятках выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп знаеміліся са сродкамі выратавання і засвойвалі на практыцы прымяненне ў надзвычайных сітуацыях самавыратавальніка. Супрацоўнік аддзела прапаганды РАНС  Цэнтральнага раена г.Мінска Ганна Талалаева ў ігравым відэафармаце правяла з дзецьмі віктарыну па пажарнай бяспецы і прэзентавала новыя буклеты і дапаможнік МНС «Азбука бяспекі». А пасля ўсіх заняткаў, дакладна выконваючы правілы пажарнай бяспекі, увесь калектыў дарослых і дзяцей  паспяхова эвакуіраваўся з будынку.

Кульмінацыяй Адзінага дня бяспекі стала фізкультурнае свята «Мая бяспека», падчас якога выхаванцы адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў дзелавой гульні, выконваючы ролі выратавальнікаў, «тушылі пажар» з дапамогай эстафет і з цікавасцю малявалі на асфальце.