У рамках правядзення заняткаў з навучэнцамі ўстаноў адукацыі Цэнтральнага раёна ў галіне абароны ад надзвычайных сітуацый работнікі Цэнтральнага РАНС правялі прафілактычны занятак у «Сярэдняй школе №21 г.Мінска».
Урок бяспекі прайшоў з вучнямі другога класа па тэме «Небяспечныя сітуацыі дома». Аб правілах паводзін пры ўзнікненні пажару і іншых надзвычайных сітуацый паразмаўляла з вучнямі інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ганна Талалаева.
Вучням былі прадэманстраваны малюнкі з выявамі розных надзвычайных сітуацый, з дапамогай якіх яны разважалі і адказвалмі на пытанні, што рабіць трэба, а што нельга ў той ці іншай сітуацыі. Таксама школьнікі навучыліся хутка паведамляць пра пажар, патэлефанаваўшы па нумары 101 або 112, і ўспомнілі тэлефоны экстраных служб. Вучням былі прадэманстраваны мультфільмы «Спецатрад 112» і «Чароўная кніга МНС».
Школьнікі былі ўраджаныя урокам і паабяцалі заўжды выконваць правілы бяспекі.



