Рус Бел

Новости и события

Правілы бяспекі для школьнікаў

Пры правядзенні заняткаў з навучэнцамі ўстаноў адукацыі Цэнтральнага раёна ў галіне абароны ад надзвычайных сітуацый работнікі Цэнтральнага РАНС правялі прафілактычны занятак у сярэдняй школе № 21 г.Мінска.

Урок бяспекі прайшоў з вучнямі чацвёртага класа па тэме: «Небяспечныя сітуацыі дома». Аб правілах паводзін пры ўзнікненні пажару і іншых надзвычайных сітуацый паразмаўляла з вучнямі інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ганна Талалаева.

Вучням былі прадэманстраваны малюнкі з выявамі розных надзвычайных сітуацый, з дапамогай якіх яны змаглі паразважаць і адказаць на пытанні, што неабходна рабіць ў той ці іншай сітуацыі. Школьнікі навучыліся хутка паведамляць аб пажары, патэлефанаваўшы па нумары 101 або 112. Таксама вучням былі прадэманстраваны мультфільмы «Спецатрад 112» і «Чароўная кніга МНС».

Школьнікаў уразілі заняткі, яны паабяцалі заўжды выконваць правілы бяспекі.