Бяспеку з малых гадоў гэтая задача, якую ставяць перад сабой работнікі МНС наведваючы дашкольныя ўстановы.
Так з выхаванцамі старэйшых груп ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 511 г.Мінска” інспектар аддзелу прапаганды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Цэнтральнага раёна г.Мінска Ганна Талалаева праводзіла заняткі па наступнай тэме: «Падарожжа ў Краіну пажарнай бяспекі».
Аб мерах пажарнай бяспекі інспектар расказвала дзецям з дапамогай гульняў, віктарын, загадак, гутарак. А выхаванцы пазнаемілі госцю з пажарнымі стэндамі, якія размешчаны ў групах, і расказалі, для чаго выкарыстоўваецца вогнетушыцель, вядро, багор, тапорык. Ганна Сяргееўна замацавала веды дзяцей і пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Падчас занятку інспектар таксама расказала аб сітуацыях, з якімі штодня сутыкаюцца выратавальнікі, ратуючы людзей, жывел. Пасля заканчэння сустрэчы ўсе выхаванцы атрымалі буклеты па пажарнай бяспецы.









